Прыемна бачыць вас на нашым сайце!

Давайце знаёмiцца, мы сетка крам "Вожык"

У нас вы знойдзеце ўсе неабходныя прадукты харчавання: мясныя і малочныя прадукты, бакалейныя тавары, кандытарскія вырабы, свежую садавiну і гароднiну. Тавары ў Вожыка толькi высокай якасцi i па некалючых цэнах. І ўсё гэта побач з домам!

Гародніна і садавіна

Свежыя агурчыкі і памідорчыкі, маладая бульба, а таксама сакавітыя яблыкі, грушы, персікі, апельсіны, бананы... Вожык дапаможа зрабіць ваш рацыён больш разнастайным, карысным і вітамінным.

01

Бакалея

Крупы, макароны, масла, алей, спецыі, маянэз, кетчуп і многае іншае. З Вожыкам вы можаце кожны дзень радаваць сябе і блізкіх смачнымі стравамі. А з нашымі акцыямі і зніжкамі гэта яшчэ і вельмі выгадна!

02

Прысмакі

Хочацца смачненькага? Завітайце да нас! Вожык прыгатаваў для вас вялікі выбар прысмакаў: шакалад, цукеркі, зефір, печыва, вафлі, чыпсы, сухарыкі. І, канечне, марозіва. Добры настрой забяспечаны!

03

Малочныя прадукты и яйкі

Малако, смятанка, тварог, йогурт... Наш Вожык ведае ўсё пра смачныя і карысныя малочныя прадукты. І з радасцю пачастуе вас імі! А таксама ў нашых крамах заўсёды ёсць свежыя яйкі для самых розных страў.
01

Сокі і напоі

Квас, мінералка, пітная вада, разнастайныя газіраваныя напоі, сокі і морсы. У нашых дыскаўнтарах кожны можа выбраць на свой густ, чым наталіць смагу. Трэба выраўняць свой водны баланс? Проста зазірніце да Вожыка!
02
list_1504_1_preview
Нашы цэны не колюцца!

Пазнаёмцеся з нашымi акцыями i смачнымi прапановамi

  • Шукаеце, якія акцыі праходзяць сёння?
Крамы “Вожык“ штодзень прапануюць сваім пакупнікам выгадныя зніжкі і акцыі на самыя розныя прадукты.
Сетка нашых крам хутка расце – сачыце за навінамі і сустракайце “Вожыка“ ў сваім горадзе!
Пра нас

Галерэя

Як нас знайсці

Нашы крамы