Цяпер зазірнуць у госці да “Вожыка” могуць і жыхары Магілёва. Крама “каля дома” з прадуктамі высокай якасці і “некалючымі коштамі” адчынілася на бульвары Непакораных, 19 у мікрараёне Задняпроўе. Графік працы: з 8.00 да 22.00.
У “Вожыку” можна набыць мясныя вырабы, “малочку”, садавіну, гародніну, хлеб, прысмакі і бакалейныя тавары. А таксама напоі з розных краін, корм для жывёл, бытавую хімію і тавары для дома.
– У беларускай розніцы прысутнічае падвышаны попыт на крамы фармату “каля дома”. Гэта тлумачыцца сучасным рытмам жыцця: спажыўцы больш шануюць асабісты час і імкнуцца купляць там, дзе зручней і хутчэй. Асабліва, калі гэта яшчэ і выгадна. “Вожык” якраз і закліканы даць жыхарам Магілёва магчымасць набыць прадукты высокай якасці па даступных цэнах і ў прыемнай атмасферы. Мы бачым у гэтым сваю місію і сваю канкурэнтную перавагу, – тлумачыць кіраўніцтва сеткі.
Магілёў стаў ужо трэцім горадам, куды прыйшла сетка крам “Вожык”. Да гэтага былі Гродна і Віцебск. Плануецца, што хутка нашы крамы з’явяцца і ў іншых абласных гарадах краіны.