АДКРЫЦЦЁ НОВАЙ КРАМЫ Ў МАГІЛЁВЕ
Цяпер зазірнуць у госці да “Вожыка” могуць і жыхары Магілёва. Крама “каля дома” з прадуктамі высокай якасці і “некалючымі коштамі” адчынілася на бульвары Непакораных, 19 у мікрараёне Задняпроўе. Графік працы: з 8.00 да 22.00.
У “Вожыку” можна набыць мясныя вырабы, “малочку”, садавіну, гародніну, хлеб, прысмакі і бакалейныя тавары. А таксама напоі з розных краін, корм для жывёл, бытавую хімію і тавары для дома.
– У беларускай розніцы прысутнічае падвышаны попыт на крамы фармату “каля дома”. Гэта тлумачыцца сучасным рытмам жыцця: спажыўцы больш шануюць асабісты час і імкнуцца купляць там, дзе зручней і хутчэй. Асабліва, калі гэта яшчэ і выгадна. “Вожык” якраз і закліканы даць жыхарам Магілёва магчымасць набыць прадукты высокай якасці па даступных цэнах і ў прыемнай атмасферы. Мы бачым у гэтым сваю місію і сваю канкурэнтную перавагу, – тлумачыць кіраўніцтва сеткі.
Магілёў стаў ужо трэцім горадам, куды прыйшла сетка крам “Вожык”. Да гэтага былі Гродна і Віцебск. Плануецца, што хутка нашы крамы з’явяцца і ў іншых абласных гарадах краіны.
Адкрыццё новай крамы ў Віцебску
У нас папаўненне! На гэты раз крама “Вожык” адчынілася ў Віцебску – на вул. Генерала Белабародава, 1д. Графік працы: з 8:00 да 22:00, без выхадных.
Завітайце за выгаднымі пакупкамі!
У нас вы можаце купіць па нізкіх коштах:
– каўбасы і іншыя мясныя вырабы
– малако, сыры, тварог, дэсерты
– прысмакі і бакалейныя тавары
– свежую садавіну і гародніну
– свежы хлеб
– напоі з розных краін свету
– корм для жывёл, бытавую хімію і тавары для дома
Выгадныя прапановы ў Віцебску глядзіце тут.
“Вожык” – якасныя прадукты па некалючых коштах!
Першая крама “Вожык” адчынілася ў Гродне!
Запрашаем за пакупкамі ў першую краму “Вожык”, якая адчынілася ў Гродне на вул. Курчатава, 22!
Графік працы: з 8:00 да 22:00, без выхадных.
У асартыменце:
– каўбасы і іншыя мясныя вырабы
– малако, сыры, тварог, дэсерты
– прысмакі і бакалейныя тавары
– свежая садавіна і гародніна
– свежы хлеб
– напоі з розных краін свету
– корм для жывёл, бытавая хімія і тавары для дома
А таксама многае іншае!
Выгадныя прапановы ў Гродне глядзіце тут.
“Вожык” – якасныя прадукты па некалючых коштах!